скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
26.03.2012

Зберагчы і захаваць для нашчадкаў

26 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. На базе Чачэрскага раёна адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па законнасці і правапарадку Гомельскага аблсавета дэпутатаў па тэме “Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства, рэгулюючага пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у Чачэрскім раёне”. Нездарма для яе абмеркавання была абрана менавіта наша Чачэршчына – на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістравана ўсяго два помнікі архітэктурных каштоўнасцей 1-й катэгорыі. І яны знаходзяцца ў Чачэрску: гарадская ратуша і Храм Прэабражэння Гасподня. Напачатку для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана невялікая экскурсія. Госці сустрэліся з настаяцелем чачэрскай царквы, наведалі Залескі кінаканцэртны цэнтр, пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу віннай прадукцыі мясцовага вінаробчага завода, палюбаваліся вясеннімі пейзажамі з Замкавай гары, зрабілі кароткі экскурс у мінулае Чачэршчыны па nэкспазіцыйных залах гісторыка-этнаграфічнага музея. У ходзе плянарнага пасяджэння старшыня пастаяннай камісіі па законнасці і правапарадку Гомельскага аблсавета дэпутатаў Міхаіл Прус выступіў з невялікім дакладам, дзе адзначыў, што нездарма дадзеная сустрэча адбылася ў Чачэрску. Акрамя таго, што тут існуюць унікальныя помнікі архітэктуры, работа па захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у раёне пастаўлена на добрым узроўні. Міхаіл Юльевіч падкрэсліў, што літаральна ва ўсіх рэгіёнах Гомельшчыны маюцца недахопы: помнікі пазарасталі драўляна-кустарнікавай расліннасцю, не вызначаны ахоўныя зоны, і там выпасаецца жывёла, праводзяцца сельскагаспадарчыя работы, адсутнічаюць спецыяльныя ахоўныя шыльды і г.д. Працаваць у адной звязцы тут павінны Саветы дэпутатаў, сельскія Саветы, аддзелы культуры, спецлясгасы. Нават у самай аддаленай вёсачцы, як сказаў старшыня камісіі, нельга пакідаць без увагі ні адно воінскае пахаванне, брацкую магілу, аб’екты культурнай спадчыны. Калі немагчыма адрэстаўрыраваць помнік, яго трэба на пэўны час закансерваваць, але любым шляхам захаваць – калі не мы, то аднойчы сюды прыйдуць нашы нашчадкі. Ва ўнісон акрэсленай праблеме выступілі члены прэзідыума, пракурор Чачэрскага раёна Антон Чуяшоў, начальнік аддзела культуры райвыканкама Марыя Багданава і інш. Ішла размова аб неабходнасці запланаваць у бюджэт раёна на наступны год пэўную суму грошай пад дадзеныя мэты, выказвалася прапанова ўвесці дадаткова ў штат яшчэ аднаго работніка па ажыццяўленню пытанняў аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і заняцца больш шчыльна працэсам іх захавання, аднаўлення, утрымання і выкарыстання. Добрыя водгукі за дапамогу ў навядзенні парадку ў ахоўных зонах у межах лясных масіваў атрымаў дырэктар Чачэрскага спецлясгаса Васіль Мамекін. Работу ў гэтым накірунку рэкамендавана праводзіць і ў далейшым. Смотреть все