скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
23.11.2010

У пошуках талентаў

23 лістапада, Чачэрск /Уласн. інф./. На Чачэршчыне стартаваў конкурс маладых талентаў. Яго першы этап адбыўся ў аграгарадку Батвінава. На сцэне культурна-спартыўнага цэнтра дэманстравалі сваё майстэрства ў разнастайных музычных жанрах юнакі і дзяўчаты з населеных пунктаў Батвінава, Отар, Меркулавічы, Роўкавічы. Другі этап адбудзецца ў вёсцы Бабічы, дзе праявіць сябе моладзь з вёсак Бабічы, Палессе, Нісімкавічы, Залессе.

Заключным момантам конкурсу стане ўзнагароджванне пераможцаў на мерапрыемстве ў райцэнтры. У будучым самыя таленавітыя будуць прадстаўляць раён на фестывалях абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Смотреть все