скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
09.01.2014

У КРАІНЕ КАЗКІ

9 студзеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Навагоднія радасці для многіх дзяцей Чачэршчыны працягваюцца. На днях 52 школьнікі раёна перажылі прыемныя хвіліны чароўнага свята – у рамках 20-й рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Калядная ёлка – нашы дзеці”, арганізаванай для дзяцей з пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС рэгіёнаў, чачэрскія таленавітыя вучні, удзельнікі Міжнароднай сацыяльна-творчай акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” і дзяўчаты з эстраднай узорнай студыі “Дзеці сонца” наведалі Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Там іх сустракаў сам мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх  Беларусі  Павел. Усе рабяты, а было іх там каля дзвюх тысяч, у тым ліку і з суседняй Расіі, атрымалі ад Уладыкі Паўла падарункі і яго блаславенне, а ад Беларускага Рэспубліканскага Саюза моладзі – вялізны торт, упрыгожаны двума дзесяткамі свечак.


Смотреть все