скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
У Чачэрску пасадзілі маладыя дрэўцы, як сімвал жыцця
24.04.2024

У Чачэрску пасадзілі маладыя дрэўцы, як сімвал жыцця

Дата трагедыі чарнобыльскай катастрофы ўсё далей, але боль і смутак аб страчаных землях і парушаным мірным атамам жыцці па-ранейшаму шчыміць у сэрцах беларусаў.

Ужо стала традыцыйным праводзіць у краіне рэспубліканскую акцыю «Квітней, родная Беларусь!», падчас якой  ажыццяўляецца пасадка пладовых садоў, памятных алей і сквераў. У Чачэрску каля мемарыяла адселеным 44-м вёскам краю таксама штогод з’яўляюцца новыя насаджэнні. Сёлета з нагоды 38-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, як даніна памяці зніклым з карты раёна населеным пунктам, у азеляненні прымалі ўздел ліквідатары наступстваў чарнобыльскай катастрофы Аляксандр Клімаў і Генадзь Старавыбарны, а таксама вучні другой гарадской школы – члены Беларускай грамадскай арганізацыі БРСМ, выратавальнікаў-пажарных і сацыяльнага праекта «Голас міласэрнасці», піянеры.

Пройдзе час, кволыя саджанцы вырастуць і зашумяць зялёнымі шатамі, акрэпнуць і выбяруць свой жыццёвы шлях школьнікі. Калі-небудзь яны вернуцца сюды ўжо са сваімі дзецьмі і раскажуць пра вёскі, якіх напаткала бяда, і як разам з жывымі сведкамі ліквідацыі яны дапоўнілі мемарыяльны парк маладымі дрэўцамі – сімвалам светлага будучага роднай Беларусі.

Смотреть все