скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.10.2009

У атмасферы ўзнесласці

13 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Прайшло свята духоўнай музыкі і паэзіі каля храма Прэабражэння Гасподня, якое было прысвечана 850-годдзю з дня заснавання горада Чачэрска. Пачалося мерапрыемства з калакольнага звону.

Гэтая музыка ў выкананні прадстаўнікоў школы званароў Мінскай епархіі так кранала душу, хвалявала сэрца. Затым з віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнуўся свяшчэннаслужыцель Гомельскай епархіі пратаіерэй Міхаіл. На сцэну запрашаліся салістка Гомельскай абласной філармоніі, вядучы майстар сцэны Тамара Сапегіна, узорны хор хлопчыкаў і юнакоў дзіцячай школы мастацтваў г. Светлагорска, іншыя спевакі, паэты, выхаванцы ўваскрэснай школы храма Прэабражэння Гасподня.

Чароўнай адметнасцю свята стала і тое, што камерны хор Гомельскай абласной філармоніі выконваў духоўныя песнапенні непасрэдна ў царкве. Таксама на пляцоўцы каля храма была арганізавана выстава-продаж.

Смотреть все