скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
02.06.2016

Цудоўны, дзіўны зоркапад на Чачэршчыне

2 июня, Чечерск /«Чечерский вестник»/ 1 чэрвеня адбыўся фестываль дзіцячай творчасці «Как прекрасен этот мир».

Дашкаляты Чачэршчыны сабраліся разам на адной вялікай сцэне клубнай установы з песнямі, скокамі, вершамі і, самае галоўнае, з жаданнем вылучыцца сваім спеўным майстэрствам і пазітыўным духам. У каго толькі яны не ўвасабляліся: мядзведзі, матрошкі, бусляняты, дудары і гарманісты, пекныя кошачкі, вясёлыя клоуны і жоўтыя кураняткі. Колькі музычных нумароў, столькі і бліскучых мастацкіх вобразаў. Самыя адметныя з іх атрымалі не толькі шчырыя апладысменты гледача, але і агульную прыхільнасць аўдыторыі. Кожнае выступленне было як успышка сонейка, бляск маленькіх здольных зорачак.

У гэты ж дзень адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсу «Літаратурны герой у кадры маёй сям’і». Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўны падарункі. Фотаработы і прозвішчы аўтараў прадстаўляюцца.
Смотреть все