скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.10.2016

Створаны раённы Савет старшакласнікаў

13 октября, Чечерск / «Чечерский вестник» / На мінулым тыдні на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі быў створаны раённы Савет старшакласнікаў.

Дэлегацыі з ліку педарганізатараў і вучняў 14 школ Чачэршчыны сабраліся разам, каб выбраць актыў і прагаласаваць за склад Савета, мэтай якога з’яўляецца каардынацыя работы вучнёўскага самакіравання ўстаноў адукацыі раёна ў развіцці творчай ініцыятывы прадстаўнікоў старэйшых класаў і фарміраванню дэмакратычнага ўкладу жыццядзейнасці школы. Старшынёй гэтага маладзёжнага вышэйшага выканаўчага і каардыніруючага органа стала Вольга Мінькова з гімназіі г.Чачэрска, яе намеснікам абралі дзевяцікласніцу з камуна-ленінскай школы Аксану Шамоніну. Таксама былі створаны сектары спорту і здароўя, культурна-масавы і інфармацыйна-выдавецкі, рэдкалегія. Штомесяц плануецца праводзіць сходы Савета старшакласнікаў для вырашэння пэўных пытанняў і абмеркавання далейшых планаў работы. Трэба адзначыць, што падлеткі перад гэтым прайшлі экзамен на эрудыцыю, крэатыўнасць і лідарскія задаткі.

У ходзе мерапрыемства кіраўнікі гуртоў РЦТДіМ паказалі прысутным майстар-класы па лепцы вырабаў з мукі, са скуры і прадэманстравалі навыкі малявання. У гэты ж дзень метадыст дадзенай установы адукацыі Алена Родзіч прымала віншаванні з нагоды атрымання свайго ганаровага статуса – старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Смотреть все