скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
17.10.2011

Сімвал жыцця і кахання

17 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Адно з самых чуллівых і светлых падзей, якое кранае душу і абуджае цёплыя пачуцці – Дзень маці. Напярэдадні гэтага свята на Чачэршчыне адбылося шэраг мерапрыемстваў, дзе ўшаноўвалі любімых і дарагіх матуль. У гарадской ратушы таксама адбыўся афіцыйны прыём жанчын, чые дзеці дасягнулі значных поспехаў у вучобе, сталі пераможцамі школьных прадметных алімпіяд, знайшлі прымяненне свайму таленту ў сферы культуры і мастацтва, адзначыліся ў працы, займаюць кіраўнічыя пасады. Сардэчныя віншаванні выказалі прысутным першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Чарненка і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Тамара Маркава. Словы павагі і шчырай удзячнасці, песні і вершы былі адрасаваны Ганне Арловай, Тамары Клімянковай, Любові Галубіцкай, Зінаідзе Сціпаковай, Кацярыне Кудрачовай, Вользе Басаргіной, Таццяне Пернікавай, Агаф’і nПлескачэўскай, Наталлі Драбышэўскай, Ірыне Карнеенка, Святлане Афанасенка, Алене Болсун і іншым матулям, якія могуць ганарыцца сваімі дзецьмі. Напрыканцы ўрачыстасці для гасцей быў арганізаваны салодкі стол, жанчыны атрымалі невялічкія сувеніры ў гонар мінулай сустрэчы. Смотреть все