скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.10.2009

Пра маці з любоўю, пяшчотай, павагай…

13 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Не па-восеньскі цёпла віталі ўсіх прыёмных маці ў цэнтральнай бібліятэцы напярэдадні Дня маці. Шмат слоў удзячнасці вядучыя мерапрыемства з сімвалічнай назвай “Вечны агонь мацярынскай любові” адрасавалі жанчынам, чыё сэрца аказалася крыху больш звычайных людскіх.

Колькі пяшчоты і любові яны падаравалі хлопчыкам і дзяўчынкам, лёс да якіх аказаўся не вельмі лагодным. І ці не цуд гэта, што некалькі жанчын пасля сталі маці ў поўным сэнсе гэтага слова.

Гасцей вечарыны віталі салісткі Залескага народнага хору Еўдакія Загорцава і Еўдакія Бабкунова. Віншаванні з нагоды “прафесійнага” свята жанчынам адрасавала старшыня прафкама прыёмных маці Т.А. Каландадзе. Па-сапраўднаму святочную атмасферу сустрэчы стварылі вядучыя Таццяна Крыжанкова і Людміла Хрысціна.

Смотреть все