скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
17.01.2014

Падарунак дэпутата

17 студзеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Добрую навіну для аматараў беларускай літаратуры паведаміла дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Хрысціна. Фонды ўстановы культуры папоўніліся чацвёртым томам са зборніка Уладзіміра Караткевіча. Кнігу перадаў дэпутат абласнога Совета дэпутатаў па Чачэрскай выбарчай акрузе №60 Анатоль Фейгін у рамках акцыі “Падарунак дэпутата”. Нагадаем, ініцыятыва бярэ выток у 2012-м, які быў абвешчаны Годам кнігі, і працягнецца да 2020-га, калі будзе адзначацца 90-годдзе нараджэння класіка. Такім чынам, запланавана, што праз шэсць год на паліцах бібліятэкі з’явіцца ўнікальны ў сваім родзе 25-томнік нашага знакамітага пісьменніка — раманаў, апавяданняў, вершаў, казак і малюнкаў.


Смотреть все