скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
08.05.2015

Чачэрскі графскі тэатр паланіў расіян

8 мая, Чечерск /"Чечерский вестник"/. З творчай паездкі ў Калінінград вярнуліся ўдзельнікі аматарскага клуба «Графскі тэатр у Чачэрску».

Самадзейных гастралёраў запрасілі прыняць удзел у V адкрытым фестывалі аматарскіх тэатраў «Жылі-былі». Сярод 26 калектываў Беларусь прадстаўлялі чачаране. Хваляванні і спадзяванні артыстаў сцэны зашкальвалі, а вынікі выступлення здзівілі прыемнай нечаканасцю: у намінацыі «Тэатральная мініяцюра» сярод васьмі каманд-удзельніц «Графскі тэатр» атрымаў Дыплом ІІІ ступені за пастаноўку «Раганосец па ўяўленню», дыплом за лепшую жаночую ролю, якую выканала Вольга Ігнаценка, аналагічнай узнагароды за касцюмы да спектакля ўдастоена кіраўнік клуба па інтарэсах, дырэктар музея Алена Новікава.

Смотреть все