скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
Главная / Новости / Новости района
13.10.2009

Чачэрск сустракаў юбілей

13 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Доўгачаканае свята юбілею горада стартавала ў мінулую суботу. Святочнае шэсце ад гарадскога фантана да Замкавай гары суправаджалася вясёлай музыкай і рэплікамі масавікоў-зазывалаў.

А затым – небывалая у Чачэрску культурная канцэртная праграма з удзелам беларускіх зорак эстрады і калектываў мастацкай самадзейнасці. Каля парога гарадской ратушы гасцінна віталі прыбыўшых на юбілейныя фэсты граф Чарнышоў са сваёй світай, імператрыца Кацярына ІІ і іншыя персанажы ХVІІІ стагоддзя.

Нельга пералічыць усяго, што адбывалася ў першы дзень свята. Гэта і шматлікія выставы ДПМ, работа гандлёвых кропак, рэкламна-гульнёвыя дзеі тэлефоннага агентства МТС, катанне на картынгах, арганізацыя вясковых падворкаў у гарадскім парку, разнастайны продаж прадукцыі з дрэва і саломы, паветраныя шары і яскравыя дзіцячыя каляровыя цацкі,  спевы, музыка на малых сцэнічных пляцоўках і яшчэ шмат чаго. Значнай падзеяй паслужыла адкрыццё бюста графа Чарнышова, былога ўладальніка старажытнага горада.

Смотреть все