скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 1
Достопримечательность 2
Достопримечательность 3
27.10.2021

"Станочнік 5 разраду заслугоўвае павагі"


У цаху па дрэваперапрацоўцы спецлясгаса шмат гадоў працуе станочнік 5 разраду Сяргей Загорцаў. Сваю справу ведае дасканала, даведзеныя даручэнні і вытворчыя задачы выконвае бездакорна і якасна. 

У галіну лясной гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч прыйшоў 32 гады таму. Сцяжынку ў прафесію пачынаў вадзіцелем, а потым, падвучыўшыся і набыўшы новыя прафесійныя веды, стаў за дрэваперапрацоўчы станок. З-пад яго спрытных рук выходзіць розны драўляны матэрыял. Набыты вопыт дапамагае мужчыне своечасова і на выдатна задавальняць патрэбы заказчыкаў і закрываць планавыя паказчыкі. 

Дарэчы, у свой час у лясной гаспадарцы шчыравала дынастыя Загорцавых. Яго бацька і старэшы брат Мікалай таксама працавалі на пілараме. Тут жа назапашваў працоўны стаж сярэдні Міхаіл. Сёння сямейную справу працягвае Сяргей Мікалаевіч. За шматгадовую работу, старанні і паказальныя службовыя абавязкі неаднойчы ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі арганізацыі і грашовымі прэміямі. Адміністрацыя цэха заўсёды ставіць руплівага перадавіка вытворчасці ў прыклад іншым, заахвочвае маральна і матэрыяльна, цэніць яго прынцыповасць, здольнасці і хватку. 

На прыкладзе Сяргея Загорцава моладзь вучыцца любіць сваю прафесію, паважаць калег і ва ўсім быць падтрымкай калектыву. Бо вядома, што толькі пры ўмове строгай дысцыпліны, сумеснымі намаганнямі і асабістай зацікаўленасцю можна дасягнуць станоўчых вынікаў дзеля агульнага дабрабыту і ўмацавання прэстыжу свайго прадпрыемства.

Смотреть все