схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Сацыяльная сфера / Турызм / Турыстычныя маршруты

Турыстычныя маршруты

«СВЯТЫНІ ЧАЧЭРШЧЫНЫ»

Тып экскурсіі: агляднае знаёмства з духоўнай гісторыяй, архітэктурай Чачэршчыны
Выгляд экскурсіі: аўтобусна-пешаходная
Працягласць: 4 гадзіны акадэмічных, ці 3 гадзіны астранамічных
Склад групы: для масавай аўдыторыі
Працягласць маршруту: 150 км.
Аўтар-складальнік: Т.В.Ганчарова

Маршрут экскурсіі:

месца сустрэчы з групай – каля ратушы вул. Леніна – Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей (ратуша) – ад ратушы па вул. Перамогі да пляцоўкі каля Замкавай Гары – ад пляцоўкі на Замкавай Гары да храма Праабражэння Госпадавага – да крыніцы у в. Залессе – да царквы Покрыва Найсвятой Багародзіцы в. Батвінава – да крыніцы у в. Будзішча – да царквы Свяціцеля Мікалая Цудадзея у в. Палессе – да крыніцы у в. Сідаравічы – пераезд у г. Чачэрск – месца сканчэння экскурсіі.

«ІДЭАЛЬНЫ ГОРАД ГРАФА ЧАРНЫШОВА»

Тып экскурсіі: агляднае знаёмства з гісторыяй, архітэктурай Чачэршчыны
Выгляд экскурсіі: пешаходная
Працягласць: 3,5 гадзіны акадэмічных ці 2,40 хвілін гадзіны астранамічных
Склад групы: для масавай аўдыторыі
Працягласць маршруту: 1 км.
Аўтар-складальнік: Т.В.Ганчарова

Маршрут экскурсіі:

месца сустрэчы з групай – гарадская площа г. Чачэрска, вул. Леніна – ратуша – ад ратушы па вул. Перамогі да пляцоўкі каля Замкавай Гары – ад пляцоўкі на Замкавай Гары – да гарадскога парка – да сядзібы Чарнышова-Круглікава – да гаспадарчай пабудовы – да графскіх майстэрняў – да графскай вінакурні – графскія майстэрні – канюшня – будынак былой аптэкі – да храма Праабражэння Госпадавага – месца сканчэння экскурсіі вул. Савецкая.

 

«Гістарычная спадчына Чачэрскага раёна»

Тып экскурсіі: аглядная
Выгляд экскурсіі: аўтобусна-пешаходная
Працягласць: 2 гадзіны акадэмічных, ці 1,5 гадзіны астранамічных
Склад групы: для масавай аўдыторыі
Працягласць маршруту: 3 км.
Аўтар-складальнік: Л.А.Філюшкіна

Маршрут экскурсіі:

Месцы сустрэчы з групай – заезд у горад у знака ЧАЧЭРСК (Траса Мінск – Чачэрск) – помнік адселеным вёскам – самалёт ТУ 124-Ш – вул. Леніна – ратуша – ад ратушы па вул. Перамогі да Замкавай Гары – па вул. Камсамольскай да гарадскога парка – па пер. Садовы да сядзібы Чарнышовых-Круглікавых – ад сядзібы па вул. Ульянава да вінзавода – ад вінзавода па вул. Камсамольскай – пераезд на вул. Савецкую – працягваем маршрут па вул. Савецкай да будынка гарадскога дома культуры – па вул. Савецкай да Спаса-Праабражэнскай царквы – вяртаемся на вул. Савецкую, працягваем маршрут па вул. Савецкай да фабрыкі мастацкіх вырабаў – па вул. Савецкай да будынка аўтавакзала, пераход да алеі герояў СССР.