247152, Гомельская вобласць, г. Чачэрск, вул. Леніна, 2.
Тэлефон: 8-(02332)-7-83-63
Басаргіна Юлія Сяргееўна – старшыня камісіі па справах непаўналетніх
Нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць камісіі па справах непаўналетніх:
1.Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і
2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2003 года №200-З «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх».
3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 года №122-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».
4. Закон Рэспублікi Беларусь ад 4 студзеня 2002 г. № 80-З «Аб дэмаграфічнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2003 года №1599 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўтварэння і дзейнасці камісій па справах непаўналетніх».
6. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2024 года № 1055 "Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне"
Камісія па справах непаўналетніх Чачэрскага райвыканкама у межах сваіх паўнамоцтваў у мэтах ажыццяўлення прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, аховы іх правоў арганізуе работу органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх, у адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх».
Акрамя таго:
- прызнае непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне;
- кантралюе выкананне міжведамасных планаў аховы правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне;
- узгадняе адлічэнне (звальненне) непаўналетніх;
- ажыццяўляе прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- падае заявы ў суд аб змяшчэннi непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх, ахове іх правоў, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- у межах сваіх паўнамоцтваў у мэтах ажыццяўлення прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, аховы іх правоў арганізуюць работу органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх, у адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх».