Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Зацікаўленыя асобы маюць права:
звяртацца з
заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб
адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту
за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз
сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з
атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых
арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення
адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана
заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам
тайны;
атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 28
кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і іншымі
актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
ветліва
ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо
абразлівых слоў ці выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў
пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі,
а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта
2 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. №
433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», у выпадку выпатрабавання такіх
дакументаў;
уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца
знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 28
кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і іншымі
заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Правы і абавязкі трэціх асоб
1. Трэція асобы маюць права:
атрымліваць
ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у
ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі
ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый
дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных
працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб
дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны;
адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказаную шляхам прастаўлення подпісу на заяве
зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да
заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі
заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы абавязаны:
ветліва
ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо
абразлівых слоў ці выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі
актамі аб адміністрацыйных працэдурах.