схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Амаль 92 працэнты законаў Беларусі прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй
02.10.2023

Амаль 92 працэнты законаў Беларусі прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 92 працэнты законаў Беларусі прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Аб гэтым заявіла ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет рэспублікі вельмі сур'ёзна працуе па ўсіх напрамках. Для нас, вядома, вельмі важна работа над законапраектамі. За мінулы перыяд мы разгледзелі 305 нарматыўных прававых актаў, законапраектаў (за гэты год больш за 100). У нас практычна 92 працэнты законаў прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй", - адзначыла Наталля Качанава.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Наталля Качанава таксама абмеркавалі экспертна-кансультатыўную работу Савета Рэспублікі. Экспертны савет пры верхняй палаце парламента з'яўляецца своеасаблівым "прававым фільтрам", які забяспечвае ўсебаковы разгляд праектаў важнейшых нарматыўных прававых актаў і ацэнку наступстваў іх прыняцця. За ўвесь перыяд яго работы (з чэрвеня 2021 года) праведзена 108 пасяджэнняў, на іх разгледжана 225 дакументаў, з якіх падтрымана 65 (28,9 працэнта). Па 160 дакументах унесены заўвагі (71,1 працэнта), у тым ліку адхілена 13 дакументаў.

У пасяджэннях савета прымаюць удзел кіраўнікі рэгіёнаў, мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Маладзёжнага парламента, бізнес-супольнасці, грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, навуковых і аналітычных структур, спецыялісты-практыкі, грамадзяне.

Экспертна-кансультатыўны савет разглядае актуальныя аспекты развіцця заканадаўства і выпрацоўвае прапановы па яго далейшым удасканаленні.

Асноватворны напрамак дзейнасці Савета Рэспублікі - работа з насельніцтвам. У сесіённы перыяд сенатары правялі больш за 200 прамых тэлефонных ліній, 360 асабістых прыёмаў грамадзян, прычым амаль палова з іх - выязныя. Разгледжана 6 тыс. зваротаў (у параўнанні з 2022 годам іх колькасць павялічылася на 6 працэнтаў). Прадоўжылася практыка адзіных дзён прыёмаў, якія са 100-працэнтным ахопам раёнаў адбыліся ў Мінскай і Брэсцкай абласцях і Мінску.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса