схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Ад чаго залежыць памер пенсіі, расказалі ў Мінпрацы
16.09.2024

Ад чаго залежыць памер пенсіі, расказалі ў Мінпрацы

Ад чаго залежыць памер пенсіі, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве адзначылі, што памеры пенсій залежаць ад працягласці стажу работы, велічыні мінулага заработку і права на надбаўкі/павышэнні.

Права на надбаўкі/павышэнні маюць удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1 групы, асобы ва ўзросце старэйшыя за 75 гадоў, ганаровыя донары і іншыя.

Велічыню заработку вызначае яго індывідуальны каэфіцыент. Ён разлічваецца шляхам суаднясення штомесячнага фактычнага заработку ва ўстаноўленым перыядзе і сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў тых жа месяцах.

Пенсіі па ўзросце вылічваюцца ў працэнтных суадносінах 55 працэнтаў сярэднямесячнага адкарэкціраванага заработку за 20 гадоў стажу работы ў жанчын і 25 гадоў стажу работы ў мужчын. За кожны год стажу звыш названай працягласці пенсія павялічваецца на 1 працэнт (у межах 75 працэнтаў).

Да спіса