схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
У гарадской ратушы ўшаноўвалі лепшых работнікаў сферы культуры
06.10.2023

У гарадской ратушы ўшаноўвалі лепшых работнікаў сферы культуры

Напярэдадні прафесійнага свята ў гарадской ратушы адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў сферы культуры. Падзячныя лісты і ганаровыя граматы за шматгадовую і плённую працу, за талент і сцэнічнае майстэрства, прапаганду і захаванне культурных традыцый, музычную і літаратурную асвету насельніцтва віноўнікам урачыстасці ўручылі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў і начальнік ідэалагічнага аддзела Алена Кавалёва. А для Алены Уладзіміраўны за пісьменнае кіраўніцтва дружным калектывам і як сакратару пяршоўкі грамадскай арганізацыі БСЖ прыемным узнагародай стаў падзячны ліст ад старшыні райсавета жанчын Юліі Басаргіной. Не абышлося на сустрэчы і без сюрпрызаў – падарункавыя грашовыя сертыфікаты ад сельгаспрадпрыемстваў «Звязда» і «Вазнясенск». Цёплыя словы віншаванняў, кветкі, усмешкі, добрая песня і радасныя твары ўпрыгожылі хвіліны ўрачыстасці і зрабілі іх сапраўды душэўнымі і незабыўнымі. Да спіса