схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
У Чачэрску прайшоў мітынг, прысвечаны 37-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26.04.2023

У Чачэрску прайшоў мітынг, прысвечаны 37-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС

З моманту Чарнобыльскай катастрофы мінула 37 год. За гэтыя гады адбылося многае: ад страху і нявызначанасці ў першыя дні наваленай бяды да здабыцця надзеі, упэўненасці ва ўласных сілах, намаганняў дзеля росквіту роднага краю. Нам усё ўдалося. Але памяць аб тых трагічных днях не перастае турбаваць сэрца. І гэта трэба, каб падобнага надалей не адбылося.

На мануменце адселеным вёскам гаворка ішла пра гэта. Старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў выказаў падзяку ўсім жыхарам Чачэршчыны за іх нязломную волю, за любоў да роднай зямлі, за старанную працу і невычэрпны аптымізм. З пажаданнямі дабра і дабрабыту, здароўя ўсім на многія гады звярнуўся да чачаранаў благачынны Чачэрскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга, айцец Генадзь. Святар выказаў захапленне мужнасцю тых, хто бясстрашна змагаўся ў трагічных 80-х з гэтым нябачным ворагам - радыяцыяй.

Ліквідатарам наступстваў катастрофы на ЧАЭС уручаны ўзнагароды. Манумент на кароткі час стаў канцэртнай пляцоўкай. Мелодыі разліліся над нашымі цудоўнымі прасторамі, над рачным разлівам, узняліся ўгору разам з крыламі буслоў. Гэта значыць, наша зямля заўсёды будзе жыць!

Да спіса