На святочным мерапрыемстве, прымеркаваным да прафесійнага свята, былі адзначаны лепшыя з лепшых прадстаўнікоў сферы адукацыі Чачэршчыны.
З рук кіраўніцтва раёна ўзнагароды атрымалі педагогі, якія многія гады свайго жыцця прысвяцілі добрасумленнай працы, дэманструючы высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, і ўнеслі значны асаблівы ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.
Дасягнутыя поспехі настаўнікаў нашага раёна не засталіся незаўважанымі профільным міністэрствам, а таксама аддзелам адукацыі.
Традыцыйна работнікі сферы адукацыі актыўны ў рэалізацыі праектаў грамадска-палітычнай дзейнасці Беларускай партыі «Белая Русь».
Са святочнай сцэны гучалі імёны таленавітых прафесіяналаў, якія адзначаны ўзнагародамі прафсаюзнай арганізацыі, а таксама пераможцаў прафсаюзнай круглагадовай раённай спартакіяды.
Асобныя словы падзякі былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы.
З захапленнем прымала віншаванні педагагічная грамадскасць ад вучняў, якія падрыхтавалі кранальныя нумары. Шмат яркіх эмоцый паднёс і музычны падарунак ад калектыву «Брэнд Бэнд».