схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
У Чачэрскім раёне прыёмы пацыентаў правядуць спецыялісты з вобласці
09.06.2025

У Чачэрскім раёне прыёмы пацыентаў правядуць спецыялісты з вобласці

Спецыялісты кансультатыўнай паліклінікі рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека з 9 па 27 чэрвеня правядуць прыёмы ў медустановах Чачэршчыны.

У райпаліклініке прыёмы пройдуць 10 і 16 чэрвеня ў кабінеце №54; у амбулаторыях урача агульнай практыкі: Нісімкавіцкай – 9 чэрвеня, Меркулавічскай – 12 чэрвеня, Палескай – 18 чэрвеня, Раўковіцкай – 25 чэрвеня; у фельчарска-акушэрскіх пунктах: Матневіцкім – 11 чэрвеня, Батвінаўскім – 13 чэрвеня, Залескім – 17 чэрвеня, Бяляеўскім – 19 чэрвеня, Сідаравіцкім – 20 чэрвеня, Узнясенскім – 23 чэрвеня, Аторскім – 24 чэрвеня, Бабічскім – 26 чэрвеня.

Чакаецца прыезд лекара-эндакрынолага. Будзе выконвацца УГД шчытападобнай залозы (пры неабходнасці пункцыя).


Да спіса