Бел
Для ўдзельнікаў падрыхтавана насычаная праграма. Непасрэдна на аб'ектах аграпрамысловага комплексу разглядаюцца задачы, якія стаяць перад прадстаўнікамі галіны: захаванне пагалоўя, умацаванне кармавой базы, забяспечанасць камбікормамі і іншае.
У рамках семінара адбылося наведванне малочнатаварнай фермы "Вазнясенск" і "Падлужжа". Пераспецыялізацыя фермы мясной жывёлы для ўтрымання дойнага статка і кармленне кароў па перыядах лактацыі - асноўная нагода наведвання МТФ "Падлужжа" сельгаспрадпрыемства "Вазнясенск".