схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Памятаем подзвіг, шануем памяць: Чачэршчына адзначае Дзень вызвалення
27.11.2025

Памятаем подзвіг, шануем памяць: Чачэршчына адзначае Дзень вызвалення

Сёння жыхары раёна адзначаюць асаблівую, свяшчэнную дату – Дзень вызвалення Чачэршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень назаўсёды ўпісаны ў нашу гісторыю як сімвал мужнасці, стойкасці і вялікай ахвяры, прынесенай у імя міру.

27 лістапада чачэране штогод схіляюць галовы перад подзвігам ваеннага пакалення. На Замкавай гары прайшоў урачысты мітынг, дзе сабраліся жыхары раёна, прадстаўнікі ўлады, грамадскасці і моладзь, каб аддаць даніну павагі доблесным франтавікам, партызанам і працаўнікам тылу.

У сваім звароце з нагоды свята старшыня райвыканкама Сяргей Гайкоў адзначыў: «Мы схіляемся перад доблеснымі франтавікамі, удзельнікамі партызанскага руху і працаўнікамі тылу за вялікі ўклад у Вялікую Перамогу і пасляваенны гераізм у аднаўленні нашага раёна. Дзякуючы ім сёння наш раён актыўна развіваецца і добраўпарадкоўваецца».

Дзень вызвалення – гэта не проста дата ў календары. Гэта ўрок мужнасці для падрастаючага пакалення, а таксама напамін пра тое, які крохкі мір і якая цана заплачана за яго.

З Днём вызвалення, Чачэршчына!


Да спіса