У сельгаспрадпрыемстве «Звязда» прайшоў выязны дзень аховы працы. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў наглядных органаў, намеснікаў старшынь Гомельскага гарадскога і раённых выканкамаў, а таксама спецыялістаў у гэтай галіне.
У фае раённага Дома культуры ўдзельнікі атрымалі мэтавы інструктаж, тут жа азнаёміліся з выставай спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны. Каб убачыць, як на практыцы рэалізуюцца патрабаванні бяспекі, падчас семінара наведаны машынна-трактарны парк і малочнатаварны комплекс «Залессе». Асаблівая ўвага была ўдзелена стварэнню камфортных санітарна-бытавых умоў для работнікаў, арганізацыі выпуску на лінію вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў, забеспячэнню работнікаў спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны, папярэджанні вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.
Да спіса