схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
На Чачэршчыне гучаць віншаванні з Днём Перамогі
05.05.2023

На Чачэршчыне гучаць віншаванні з Днём Перамогі

Душэўныя віншаванні для ветэранаў гучаць гэтымі днямі па ўсёй краіне. У гонар тых, хто зрабіў, здавалася б, немагчымае, хто прайшоў вайну і неверагодным коштам здабыў для нас Перамогу, сёння гучаць віншаванні і ад шчырага сэрца кажуць «дзякуй».

На Чачэршчыне для дзвюх жанчын, Надзеі Ільінічныя Братачкінай (дзіцяці вайны) і Ганны Пятроўны Аўдзеевай (непаўналетняй вязніцы) арганізавалі віншаванні дома з падарункамі, кветкамі і міні-канцэртам. Шчырыя словы падзякі за мірнае неба гучалі для чачаранак ад намесніка старшыні райвыканкама Арсенія Цеплякова, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алены Кавалёвай, дырэктара ДЭУ-115 Дзмітрыя Буланава і работнікаў культуры. Усё жадалі жанчынам бязмежнага здароўя, светлых, доўгіх і спакойных дзён жыцця, душэўнага цяпла, увагі і клопаты блізкіх.

«Проста жывіце і будзьце побач з намі як мага даўжэй», – пажадаў Надзеі Братачкінай і Ганне Аўдзеевай намеснік старшыні райвыканкама.

Персанальны канцэрт для тых, хто бачыў вайну, арганізавалі артысты народнага ансамбля "Лёс". Франтавыя песні кранулі жанчын да слёз.

Да спіса