схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Дэлегат УНС Сяргей Малюкоў правёў сустрэчу з калектывам ДЭУ-46
23.12.2025

Дэлегат УНС Сяргей Малюкоў правёў сустрэчу з калектывам ДЭУ-46

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Сяргей Малюкоў правёў сустрэчу з працоўным калектывам ДЭУ-46.

У час рабочай сустрэчы ён падрабязна расказаў работнікам дарожнай службы аб ключавых задачах і прыярытэтах, вызначаных у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тых аспектах праграмы, якія наўпрост датычацца развіцця інфраструктуры, транспартнай сістэмы і, вядома, працы дарожнікаў, чыя работа з'яўляецца асновай для ўстойлівага развіцця ўсіх галін эканомікі.

Сяргей Малюкоў адзначыў найважнейшую ролю, якую адыгрывае калектыў ДЭУ-46 у падтрыманні і развіцці дарожнай сеткі рэгіёна, падкрэсліўшы, што ад іх прафесіяналізма і адказнасці залежыць дабрабыт і бяспека тысяч жыхароў.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўрачыстае ўзнагароджанне. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё дарожнай галіны раёна Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў узнагароджаны кіроўца дарожнай службы Аляксей Калодзін.


Да спіса