Бел
Маштабная восеньская экалагічная акцыя «Дай лесу новае жыццё!» падарыла Чэ-чэршчыне новы лес. Агульнымі намаганнямі ўсяго за тры тыдні было высаджана 108 000 сеянцоў хвоі.
Дзякуючы дружнай працы 500 валанцёраў і работнікаў спецлясгаса на карце Чачэрскага раёна з'явілася 10,7 гектара маладога сасновага лесу. Акрамя таго, была праведзена важная работа па дапаўненні лесу на плошчы 39,6 гектара – там, дзе калісьці прайшоў ураган.
Кожнае пасаджанае дрэва – гэта крок да зялёнай будучыні нашага раёна. Арганізатары мерапрыемства дзякуюць усім, хто не застаўся ўбаку.