схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Чачэрскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч
03.04.2025

Чачэрскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч

Чачэршчыну з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч. 


Ён азнаёміўся з дзейнасцю шэрага сельгаспрадпрыемстваў раёна. Памочніку Прэзідэнта прадэманстравалі, як выконваецца тэхналогія ўтрымання буйной рагатай жывёлы на МТФ «Чырвоны бор» у ААТ «Отар». Пры наведванні малочнатаварнай фермы ў ААТ «Вазнясенск» нададзена ўвага рэканструкцыі памяшкання для ўтрымання маладняку. Важны момант падчас правядзення пасяўной кампаніі – стан тэхнікі. Гэтае пытанне абмеркавалі ў ААТ «Звязда». Не абышлося без наведвання дзеючага жывёлагадоўчага аб'екта ў гэтым сельгаспрадпрыемстве і комплексе, які будуецца на 910 галоў. 


У ходзе візіту ўвага была ўдзелена і сацыяльнай сферы. Руслан Пархамовіч наведаў райбальніцу і фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Брыз». 


Да спіса