Бел
Добрая акцыя «Ад усёй душы» дорыць цяпло і ўвагу паважаным людзям сталага ўзросту.
Сёння падарункі і шчырыя віншаванні ад кіраўніцтва раёна, дарожных службаў Чачэршчыны і тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва прымалі Ганна Пятроўна Аўдзеева і Соф'я Уладзіміраўна Ганжына.
Не першы год гэтая традыцыя дазваляе асабіста сказаць дзякуй за мудрасць, жыццёвы вопыт, душэўную шчодрасць, а таксама падарыць кавалачак свята тым, хто гэтага заслугоўвае.