схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» крочыць па Чачэршчыне
15.10.2024

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» крочыць па Чачэршчыне

Рэспубліканская акцыя «Дай лесе новае жыццё!» актыўна крочыць па Чачэрскай зямлі. У аднаўленні ляснога багацця на Чачэршчыне прынялі ўдзел члены раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Плячом да пляча, зарадзіўшыся энергіяй і пазітывам, прадстаўніцы прыгожай паловы дружна ўзяліся за працу. «Жанчына ўжо сама па сабе – сімвал вясны і пачатку жыцця. Яна – увасабленне міру, дабра і душэўнай цеплыні. Таму мы, жанчыны, не можам заставацца ў баку ад агульнанароднай добрай справы, – дзеліцца меркаваннем член жансавета, начальнік аддзела ЖКГ і архітэктуры райвыканкама Таццяна Загорцава. – Мы лічым сваім абавязкам дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі, нашай малой радзіме ў аднаўленні пашкоджаных ураганам гектараў лясных угоддзяў, каб лес «задыхаў» з новай сілай. Калі сеянцы адужэюць і ўкарэняцца, сюды будуць прыходзіць нашы дзеці за ляснымі дарамі. Хай зялёныя сосенкі растуць і радуюць нас сваёй прыгажосцю і свежасцю».

Да спіса