схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Абрад «Зажынкі» даў старт уборачнай кампаніі на Чачэршчыне
11.07.2025

Абрад «Зажынкі» даў старт уборачнай кампаніі на Чачэршчыне

На палях сельгаспрадпрыемства «Вазнясенск» ажыла старажытная традыцыя, напоўненая сакральным сэнсам, – абрад «Зажынкі».


У даўнія часы нашы продкі, перш чым прыступіць да жніва, звярталіся да нябёс з маленнямі аб спрыяльным надвор'і і багатым ураджаі. З верай у сілу зямлі яны з малітвай зажыналі першы сноп і ўслаўлялі працу хлебаробаў. І сёння на Чачэршчыне беражліва захоўваюць гэтыя традыцыі, разумеючы, што перад напружанай працай кожнаму неабходны хвіліны свята і душэўнага ўздыму. 


Менавіта гэты старажытны земляробчы абрад даў старт жніву на Чачэрскай зямлі. 


Лічыцца, што зажынкі дораць ніве ўрадлівасць, а каласам – сілу хутчэй налівацца і спець. І няхай сёння ўборка ўраджаю поўнасцю механізавана, каб захаваць сувязь з традыцыямі продкаў, першыя каласы сярпом зрэзалі жанчыны. Звязаны з каласоў сноп, як сімвал надзеі на багаты ўраджай, быў урачыста перададзены гаспадару Чачэрскай зямлі – кіраўніку раёна Сяргею Гайкову. 


Па добрай традыцыі благачынны Чачэрскай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга айцец Генадзь благаславіў пачатак работ і асвяціў збожжаўборачную тэхніку. 


Абрад «Зажынкі»– гэта не проста даніна традыцыям, гэта сімвал павагі да зямлі, працы хлебаробаў і надзея на шчодры ўраджай. 

Да спіса