схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3

Выплаты да школы шмат-дзетным сем'ям

Пунктам 15 Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016 года № 200, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).

За выплатай рэкамендуем звяртацца ва ўстанову «Чачэрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасе: г. Чачэрск, вул. Інтэрнацыянальная, 56 «б». Прыём штодня ў працоўныя дні з 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 77550.

Неабходныя дакументы:

- пашпарт аднаго з бацькоў ( копія);

- пасведчання аб нараджэнні дзяцей (і копіі);

- даведкі з устаноў адукацыі аб навучанні дзяцей; - дакумент, які пацвярджае, што сям'я з'яўляецца шматдзетнай (пасведчанне шматдзетнай сям'і (і копія), або даведка аб складзе сям'і)

- заяву (на месцы) з указаннем разліковага рахунку, куды неабходна накіроўваць грошы.