схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Чачэрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» з'яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе кіраванне ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі.


Асноўныя задачы:

- арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

- удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай бяспекі;

- арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі;

- ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных і іншых функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;

- кіраванне грамадзянскай абаронай;

- каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі;

- арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі вытвочасці по матэрыялах и крымінальных справах аб пажарах і парушэнні супрацьпажарных правілаў, вядзенне адміністрацыйнага працэсу;

- выкананне комплексу задач і мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі;

- аналіз пажараў і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, якія адбыліся, падрыхтоўка кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый;

- арганізацыя, непасрэднае кіраўніцтва, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па пытаннях гарнізоннай і дзяжурнай службаў, падтрыманне іх высокай боегатоўнасці;

- правядзенне кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне падпарадкаваных падраздзяленняў адпаведнымі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўка і выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кадраў на вылучэнне;

- арганізацыя, кантроль і кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і эканамічнай працай падначаленых падраздзяленняў;

- матэрыяльна-тэхнічнае, рэчавае забеспячэнне і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці падначаленых падраздзяленняў;

- выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам.