схаваць славутасціпаказаць славутасці
Славутасць 1
Славутасць 2
Славутасць 3
Галоўная / Раён / Дошка гонару Чачэрскага раёна

Дошка гонару Чачэрскага раёна

За дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках працы за 2021 год занесці на Дошку гонару Чачэрскага раёна наступных работнікаў у намінацыях:

1. «Лепшы кіраўнік у галіне сельскай гаспадаркі»:
Струк Таццяна Аляксееўна, дырэктар ААТ «Отар», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Чачэрскага раёна;
Трыбунах Галіна Пятроўна, дырэктар ААТ «Звязда», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Чачэрскага раёна.

2. «Лепшы кіраўнік арганізацыі, якая ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі Чачэрскага раёна»:
Макарэвіч Павел Мікалаевіч, дырэктар камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Чачэрскае», за добрасумленную працу ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у працы.

3. «Лепшы аператар машыннага даення»:
Кавалёва Надзея Рыгораўна, аператар машыннага даення ААТ «Звязда». Надой на 1 карову склаў 7217 кг. (+733 кг. да 2020 года), за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, высокае прафесійнае майстэрства.

4. «Лепшы аператар па адкорму жывёлы»:
Фомчанка Таццяна Анатольеўна, жывёлавод па доглядзе за маладняком на дарошчванні МТФ «Отар» ААТ «Отар». Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе склаў 750 гр. (+56 гр. да 2020 года), за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, высокае прафесійнае майстэрства.

5. «Лепшы механізатар»:
Куркоў Сяргей Васільевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Звязда». Выпрацоўка ўмоўна-эталонных гектараў 11507, за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, высокае прафесійнае майстэрства.

6. «Лепшы спецыяліст сельскагаспадарчай вытворчасці»:
Казлова Алена Іванаўна, галоўны эканаміст ААТ «Отар», за плённую працу ў сістэме аграпрамысловай вытворчасці.

7. «Лепшы работнік сярод арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку»:
Калеснікаў Уладзімір Іванавіч, кіроўца адкрытага акцыянернага таварыства “Чачэрскагратэхсервіс", за плённую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Чачэрскага раёна.

8. «Лепшы работнік гандлю, грамадскага харчавання»:
Болсун Наталля Станіславаўна, кухар участка «Чачэрскі» гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі Цэнтральны рынак», за шматгадовую добрасумленную працу.

9. «Лепшы работнік лясной гаспадаркі»:
Міхалкоўскі Пётр Васільевіч, ляснічы Нісімкавіцкага лясніцтва дзяржаўнай спецыялізаванай лесагаспадарчай установы «Чачэрскі спецлясгас», за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў.

10. «Лепшы работнік сферы бытавога абслугоўвання, банкаўскай сістэмы, сувязі»:
Кавалёва Святлана Мікалаеўна, кіраўнік аперацыйнай службай сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ААТ «акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк», за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі ўзровень арганізацыі працы, прафесіяналізм, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну.

11. «Лепшы работнік дарожнай гаспадаркі, транспарту, будаўніцтва»:
Мамекін Сяргей Міхайлавіч, бетоншчык дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 115 камунальнага праектнага рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў дарожнай сістэме.

12. «Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі»:
Юрчанка Сяргей Ігнатавіч, грузчык участка "добраўпарадкаванне" КЖУП  “Чачэрскае”, за добрасумленную працу ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у працы.

13. «Лепшы работнік арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу»:
Міхалкоўскі Анатоль Міхайлавіч, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Чачэрскага раёна электрычных сетак філіяла жлобінскія электрычныя сеткі Гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга», за шматгадовую добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства.

14. «Лепшы работнік праваахоўных органаў, арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку»:
Осіпаў Ігар Леанідавіч, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Чачэрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

15. «Лепшы работнік органаў дзяржаўнага кіравання»:
Гулевіч Алла Аляксандраўна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чачэрскага райвыканкама, за плённую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Чачэрскага раёна.

16. «Лепшы работнік адукацыі, фізічнай культуры і спорту»:
Патапенка Ірына Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Чачэрска», за высокі прафесіяналізм, працяглую і бездакорную працу ў галіне адукацыі.

17. «Лепшы работнік сферы аховы здароўя»:
Трафімава Алена Васільеўна, медыцынская сястра кабінета інфекцыйных захворванняў раённай паліклінікі УАЗ «Чачэрская цэнтральная раённая бальніца», за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя.

18. «Лепшы работнік сферы культуры, інфармацыі»:
Курдзюмава Ірына Аляксандраўна, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Чачэрцы» дзяржаўнай установы культуры «Чачэрскі раённы Дом культуры», за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, плённую дзейнасць па захаванні, развіцці, папулярызацыі народнай песні.

19. «Лепшы работнік сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»:
Якімуш Таццяна Іосіфаўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Чачэрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», за плённую добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства ў галіне сацыяльнага абслугоўвання.

20. «Лепшы прадстаўнік малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»:
прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ЧачэрскЛесЭкспарт” (дырэктар Міхалкоўскі Н.У.), за паспяховае і стабільнае развіццё бізнэсу, асабісты ўклад у развіццё Чачэрскага раёна.

21. «Лепшы работнік сферы прамысловай вытворчасці»:
Лаўрэнаў Уладзімір Васільевіч, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў фермерскай гаспадаркі «ШарВуд», за шматгадовую добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства.