Рус
1 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Яшчэ напярэдадні ІІІ міжгарадскога турніру па баскетболу, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны, у Чачэрску былі вывешаны афішы з анонсам спартыўнага мерапрыемства. Суботнім ранкам баскетбольныя каманды сабраліся на спартыўнай пляцоўцы ДЮСШ, паглядзець на ход гульні прыйшлі і балельшчыкі. Прагучала прывітальнае слова, адыграў гімн Беларусі і турнір пачаўся.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Гомеля, Калінкавіч і Чачэрска. Шмат пралілося поту, прыкладзена намаганняў і сілы сапернікаў. Але гэта не стаміла спартсменаў. Гульня атрымалася цікавай і яшчэ мацней пасябравала ўсіх, хто любіць і паважае спорт.