Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
01.03.2011

Турнір для дужых, спрытных, хуткіх

1 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Яшчэ напярэдадні ІІІ міжгарадскога турніру па баскетболу, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны, у Чачэрску былі вывешаны афішы з анонсам спартыўнага мерапрыемства. Суботнім ранкам баскетбольныя каманды сабраліся на спартыўнай пляцоўцы ДЮСШ, паглядзець на ход гульні прыйшлі і балельшчыкі. Прагучала прывітальнае слова, адыграў гімн Беларусі і турнір пачаўся.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Гомеля, Калінкавіч і Чачэрска. Шмат пралілося поту,  прыкладзена намаганняў і сілы сапернікаў. Але гэта не стаміла спартсменаў. Гульня атрымалася цікавай і яшчэ мацней пасябравала ўсіх, хто любіць і паважае спорт.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.