Рус
5 красавіка, Чачэрск /"Гомельская праўда"/. Работнікі райветстанцыі сумесна з прадстаўнікамі мясцовых Саветаў зрабілі абход падвор’яў, дзе ўтрымліваюцца куры. А іх усяго ў раёне звыш 34 тысяч галоў. У мэтах прафілактыкі птушынага грыпу гаспадарам далі ўказанне не выпускаць курэй за межы двароў, нават на вуліцу.
Як паведаміў нашаму карэспандэнту галоўны ветэрынарны ўрач раёна М. О. Акуліч, у бліжэйшы час будзе праведзена вакцынацыя птушкі.
Падобныя меры прафілактыкі праводзяцца і ў іншых раёнах вобласці.