Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
05.04.2006

Курэй на вуліцу не пускаць

5 красавіка, Чачэрск  /"Гомельская праўда"/. Работнікі райветстанцыі сумесна з прадстаўнікамі мясцовых Саветаў зрабілі абход падвор’яў, дзе ўтрымліваюцца куры. А іх усяго ў раёне звыш 34 тысяч галоў. У мэтах прафілактыкі птушынага грыпу гаспадарам далі ўказанне не выпускаць курэй за межы двароў, нават на вуліцу.

Як паведаміў  нашаму карэспандэнту галоўны ветэрынарны ўрач раёна М. О. Акуліч, у бліжэйшы час будзе праведзена вакцынацыя птушкі.

Падобныя меры прафілактыкі праводзяцца і ў іншых раёнах вобласці.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.