скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
15.06.2011

Зорапад таленту

15 чэрвеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Народны фальклорны  калектыў народнай песні, музыкі і танца “Лёс” в.Бабічы прымаў удзел у рэгіянальным свяце “Траецкі карагод” на Веткаўшчыне. Дадому артысты вярнуліся не з пустымі рукамі. Дыпломы I ступені яны прывезлі ў намінацыях “Лепшы фальклорны калектыў” і “Харэаграфія”.

Дыпломам II ступені адзначаны талент прыпевачніцы Веры Цепляковай, дыплом III ступені за арыгінальную ігру на гармоніку атрымаў Васіль Карпоўскі. Майстрыца з Батвінава Святлана Перавознікава была адзначана за сваё творчае ўменне і спрытнасць рук дыпломам 1 ступені за выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Чачэрскія артысты аказаліся на вышыні, яны атрымалі ўсеагульнае прызнанне і заслужаныя ўзнагароды.

Смотреть все