скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
04.04.2011

Знайдзі сваю дарогу

4 красавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Для тых, хто яшчэ канчаткова не вызначыўся ў выбары далейшай дарогі ў самастойнае жыццё, на мінулым тыдні быў арганізаваны кірмаш прафесій.

З розных гарадоў Беларусі прыехалі прадстаўнікі каледжаў і вышэйшых устаноў адукацыі. На гэты раз увага выпускнікоў арыентавалася на сельскагаспадарчую галіну. Школьнікам прапанавалася выбраць для падачы дакументаў аграрныя навучальныя ўстановы. Абітурыентам гэтых ВНУ прадугледжаны ільготы пры паступленні, а студэнты маюць шанец атрымаць дадатковую вышэйшую адукацыю, пасведчанне на кіраванне аўтатранспартам, праявіць свае спартыўныя здольнасці, нават падрыхтаваць навуковую работу. Першакурснікі забяспечваюцца жыллём у інтэрнаце, а за паспяховую вучобу прадугледжана павышаная стыпендыя. Таксама ёсць магчымасць атрымаць бясплатнае навучанне.

У размове з моладдзю прымаў удзел старшыня Чачэрскага райвыканкама І.Ком. На кірмаш прафесій прыехалі 11 nпрадстаўнікоў з Мінску, Віцебску, Магілёва, Рэчыцы, Гродна і інш. Юнакам і дзяўчатам быў дадзены шырокі спектр неабходнай інфармацыі. Справа за малым – зрабіць выбар і канчаткова вызначыцца, на якім падмурку будаваць свой жыццёвы шлях.

Смотреть все