Рус
15 ліпеня, Чачэрск /Уласн.інф./. У гарачы перыяд жніва падтрымліваюць хлебаробаў сваім талентам і майстэрствам супрацоўнікі ўстаноў культуры. Канцэрты і забаўляльныя праграмы праходзяць у такі час, каб не замінаць сяльчанам выконваць самую важную задачу – убіраць збожжа.
На мехдварах, перад выхадам у поле, альбо ў абедзенны перапынак каля магутных камбаўнаў і спелага калосся ўзнімаюць артысты настрой хлебаробам душэўнымі жніўнымі песнямі.