скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
04.04.2011

“Захаваем свет разам!”

4 красавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. 4 красавіка на базе ДУА “Чачэрскі РЦДТ” быў праведзены раённы этап штогадовага традыцыйнага абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гомельскае аддзяленне Беларускага Фонда міру і Гомельская абласная ветэранская арганізацыя. Конкурс прайшоў пад знакам юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Мэта правядзення конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнне цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў. Задачы – прапаганда подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіралі мастацкія творы з nтворчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на тэрыторыі Гомельскай вобласці, і твораў сучасных аўтараў, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Конкурс праводзіўся ў адной намінацыі – “проза”.

Па рашэнні журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі аддзела адукацыі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, найбольш таленавітымі, артыстычнымі чытальнікамі, здольнымі выказаць мастацкую задуму аўтара былі прызнаны Ірына Геўрасёва, вучаніца ДУА “Гімназія г.Чачэрска” (дыплом 1 ступені), Ульяна Коўганава, вучаніца ДУА “Роўкавіцкі НПК д/с-СШ” (дыплом 2 ступені), Юлія Міхалевіч, вучаніца ДУА “Камуна-Ленінскі НПК д/с-БШ” (дыплом 3 ступені).

Пераможца конкурсу прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, які адбудзецца 15 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №61 г.Гомеля”.

Вынікі абласнога конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова і сцэны вобласці, прадстаўнікі nзаснавальнікаў і арганізатараў.

Пераможцам абласнога этапу будзе прысвоена ганаровае званне “Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў”. Юныя чытальнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў, атрымаюць у падарунак ад іх новыя кнігі з аўтографамі.

Смотреть все