скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
01.09.2009

З палеткаў дзяржаўных — на ўласны падворак

1 верасня, Чачэрск /Ул. інф/. На мінулым тыдні амаль ва ўсіх населеных пунктах Нісімкавіцкага сельсавета абмалацілі зерневыя культуры на ўласных палетках грамадзян. Як і раней, вяскоўцы засявалі надзелы аўсом, жытам і пшаніцай. Уборку вялі пяць камбайнаў. У агульнай складанасці абмалочана 200 гектараў. Работы завяршыліся аператыўна. Гаспадары задаволены.

У вёсцы Матнявічы Роўкавіцкага сельсавета і бліжэйшых населеных пунктах з такой задачай камбайнёры справіліся за два дні. На тэрыторыі сельгаспрадпрыемства “Роўкавічы” прыйшлося вырашаць пытанне аплаты за абмалот. Кіраўніцтва вырашыла вызначыць цану ў дзве з паловай тысячы рублёў для пенсіянераў, і дзве тысячы рублёў за сотку — для працуючых у сельгаспрадпрыемстве. 

Смотреть все