Рус
3 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. Агаварыць пэўныя моманты па арганізацыі ідэалагічнай работы на жніве сабраліся ў мінулую пятніцу ідэалагічныя работнікі раёна. Намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч напомніў прысутным аб іх ролі ў перыяд важнай сельскагаспадарчай кампаніі, акрэсліў шэраг важных задач для маральнай падтрымкі хлебаробаў. Гэта і ўручэнне пісьмаў падзякі, і вядзенне ўліку штодзённага намалоту з указаннем заработнай платы за дзень кожнага камбайнёра і механізатара, пад'ём дзяржаўнага сцяга ў гонар перадавых работнікаў і інш. Усё гэта падтрымае дух аграрыяў і падыме настрой.
Пасля афіцыйнай часткі ідэолагі раёна адправіліся на экскурсію. Яны наведалі музей баявой славы і былы маёнтак Румянцавых-Паскевічаў у г.Гомелі.