Рус
4 сакавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./. Нядаўна ў г. Гур’еўску Калінінградскай вобласці Расіі адбыўся другі Міжнародны конкурс камернай музыкі, удзел у якім прымалі юныя музыканты з Літвы, Беларусі і Расіі. Не першы раз у спаборніцтве талентаў удзельнічаюць чачаране, бо сувязь паміж братамі-славянамі не могуць парушыць межы. І такое супрацоўніцтва не толькі вызначае лепшых музыкантаў, але і вучыць беларускіх і расійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак шчыраму сяброўству.
Прыемна адзначыць, што выступленне выхаванкі дзіцячай школы мастацтваў Паліны Острыкавай у намінацыі «Акампанемент» ( музычны настаўнік А.С. Басаргіна), ілюстратарам якой была Вікторыя Чулкова, ігра на цымбалах, (музычны настаўнік А.А. Паніматка) адзначана па заслугах. Дзяўчынкі ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені і Ганаровай граматай за ўдзел у конкурсе ў якасці саліста адпаведна.
Смотреть все