скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
11.03.2009

Выязны рабочы выканкам

11 сакавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./. Перадсвяточны дзень 7 сакавіка для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, старшынь сельскіх Саветаў і адказных па гаспадарках паклікаў не ў магазіны за прадуктамі харчавання і кветкамі для любімых жанчын, а – на фермы да жывёлаводаў і машынна-трактарны парк. У гэты дзень праводзіўся выязны рабочы выканкам, на якім абмяркоўваліся пытанні выніковай дзейнасці галіны жывёлагадоўлі раёна за люты. Прыкладам таго, як захоўваць тэхніку і праводзіць зімоўку жывёлы, паслужыў метад работы кіраўніцтва і ўсяго калектыву УП “Звязда”. Тут ведаюць, як засцерагчыся ад крадзяжу паліва з бакаў, у гаспадарцы існуе свой абсталяваны пункт тэхнічнага абслугоўвання, правільна арганізавана зімоўка жывёлы, строга выконваецца графік даення і кармлення БРЖ. Смотреть все