скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
05.01.2015

Вялікая радасць для маленькіх чачаран

5 студзеня, Чачэрск /"Чачэрскі веснік"/. Чароўнае дзіва прыйшло ў гэтыя святочныя дні і да маленькіх пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы. У межах  рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі атрымалі 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на той момант знаходзіліся на стацыянарным лячэнні. Гэта вялікае свята для рабят адбылося дзякуючы добрай волі РА ГА «Белая Русь» сумесна з дэпутацкім корпусам раёна. Далучыліся   да  віншаванняў зімовых казачных персанажаў старшыня раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання Наталля Шаўцова і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў. Дзед Мароз у іх вобразе завітаў і да цяжарнай жанчыны, якая ў палаце радзільнага аддзялення чакала яшчэ адзін прыемны падарунак – нараджэнне немаўляці. А наперадзе яшчэ шэраг цікавых і радасных сустрэч.

Свята хопіць на ўсіх!


Смотреть все