скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
27.02.2009

Удзел у першым Славянскім міжнародным эканамічным форуме ў Бранску прымаў і кіраўнік КСУП “Батвінава” У.І.Кебікаў

27 лютага, Чачэрск /Уласн. iнф./. Падчас паездкі чачаране мелі магчымасць завітаць на так званы злёт перадавікоў вытворчасці горада-пабраціма Красная Гара. Асноўная мэта візіта – наладжванне эканамічных сувязей, у выніку чаго стане магчымым рэалізацыя прадукцыі суседзям з бліжняга замежжа. Як адзначае Уладзімір Іванавіч, Краснагоршчына толькі набірае абароты ў развіцці сельскагаспадарчай галіны. Да прыкладу, у цэлым ураджайнасць па раёну ў мінулым годзе нават не дасягнула самых нізкіх паказчыкаў чачэрскіх гаспадарак. Таму суседзям быў цікавы вопыт нашых земляробаў. Як падняць прывагі, павялічыць вытворчасць малака, браты-славяне вырашалі разам.  У.І.Кебікаў найперш імкнуўся наладзіць гандлёвыя сувязі: на продаж прапанаваліся беларуская цыбуля і бульба, у nтым ліку і насенная. Праўда, прызнаецца кіраўнік сельгаспрадпрыемства, пакуль цікаўнасць суседзяў не перарасла ў партнёрскія ўзаемаадносіны, аднак падмурак закладзены.  Смотреть все