скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
05.02.2009

У свет паэзіі першыя крокі

5 лютага, Чачэрск /Уласн.інф./. На базе ўстановы “Редакция  газеты “Чачэрскі веснік” и программа радиовещания “Голас Чачэршчыны” адбыўся навучальны семінар  для пачынаючых паэтаў і празаікаў. Мерапрыемства прайшло з  удзелам члена Саюза пісьменнікаў, паэта Міхася Болсуна, які рассказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб тэхніцы вершаскладання, адказаў на пытанні наконт сваёй творчасці, заслухаў вершы юных паэтаў і выказаў ім слушныя заўвагі.

У сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Г.В.Малалетнікава выказала вялікую ўдзячнасць Міхасю Болсуну за удзел у грамадскім жыцці Чачэршчыны, прызвала рабят актыўна ўдзельнічаць у творчых конкурсах, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. А самыя паспяховыя аўтары Ганна Еўдакіменка і Любоў Анатольеўна Ермакова атрымалі Ганаровыя граматы ўстановы “Редакция  газеты “Чачэрскі веснік” и программа радиовещания “Голас Чачэршчыны” з рук галоўнага рэдактара В.В.Пранкевіч.
 

Смотреть все